Знайсці
01.07.2021 / 14:51РусŁacБел

На Мазырскай ЦЭЦ разарвала кацёл, ніхто не пацярпеў

На Мазырскай ЦЭЦ у 6.10 раніцы разарвала параправод катла. Праца станцыі была прыпыненая, піша Tut.by.

Дырэктар прадпрыемства ў эфіры СТБ пацвердзіў выпадак. Па яго словах, адбылася разгерметызацыя параправода на катле №1.

— Вадзяная пара тэмпературай 550°C вырвалася вонкі. На шчасце, ніхто з персаналу не пацярпеў. Аднавіць падачу цяпла ў сістэму ўдалося менш чым праз гадзіну пасля спынення катлоў. На запуск турбіны спатрэбіцца некалькі дзён.

ЦЭЦ — галоўны пастаўшчык цяпла для Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. На прадпрыемстве запэўніваюць, што надзвычайнае здарэнне не аказала значнага ўплыву на тэхналагічныя працэсы, Мазырскі НПЗ працуе ў штатным рэжыме.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031