Знайсці
24.06.2021 / 20:16РусŁacБел

Тры гады «хіміі» — за паведамленні ў чатах Telegram

24 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска вынеслі прысуд Аляксею Спірыдонаву. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда: ён знаходзіўся ў СІЗА з 16 красавіка 2021 года, паведамляюць праваабаронцы.

Справу разгледзеў суддзя Дзмітрый Карсюк. Абвінавачанага абараняла адвакатка Таццяна Шымуль. Бок абвінавачання падтрымлівала пракурорка Мацюшка

Аляксея Спірыдонава прызналі вінаватым у тым, што з 22 ліпеня па 24 верасня 2020 года ён пісаў у тэлеграм-чатах паведамленні, якія былі накіраваныя на дзеянні, што парушаюць грамадскі парадак. Гэтыя дзеянні пацягнулі за сабой парушэнне работы транспарту. Там жа ён размясціў і захаваў тэкст і фота з выказваннямі палітычнага характару. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера