Знайсці
18.06.2021 / 12:54РусŁacБел

Дацэнт МДЛУ Юрый Стулаў, які адпрацаваў там 55 гадоў, сыходзіць з універсітэта

Дацэнт МДЛУ Юрый Стулаў сыходзіць з універсітэта. 30 чэрвеня ў яго апошні працоўны дзень.

Фота «Радыё Свабода»

Як стала вядома «Нашай Ніве», кантракт у выкладчыка скончыўся яшчэ 2 сакавіка. Дамову не працягнулі не па ініцыятыве Стулава. На перыяд з 3 сакавіка па 30 чэрвеня з ім заключылі тэрміновы кантракт, каб ён мог давесці запланаваныя пары ў студэнтаў.

У МДЛУ Юрый Стулаў працаваў 55 гадоў. З 1990 па 1994 быў прарэктарам па навучальнай працы. Калі ўвосень ва ўніверсітэт прыйшла новая рэктарка Наталля Лапцева, дацэнт эмацыйна выступіў на сходзе — яму было балюча і сорамна за тое, што ў калідорах хадзілі ціхары, высочвалі студэнтаў і дацэнта Наталлю Дуліну.

Чытайце:

«Я не баюся». Пагутарылі з дацэнтам, які адпрацаваў у МДЛУ 54 гады і смела выступіў перад новай рэктаркай

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера