Знайсці
14.06.2021 / 11:06РусŁacБел

Украіна збіраецца судзіцца з «Газпрамам»

Украіна гатовая падаць пазоў супраць расійскай кампаніі «Газпрам», калі яна адмовіцца садзейнічаць у транспартаванні газу з Цэнтральнай Азіі праз газатранспартную сістэму Украіны. Пра гэта кіраўнік украінскай кампаніі «Нафтагаз» Юры Вітрэнка расказаў у інтэрв'ю газеце Financial Times.

Як паведаміў Вітрэнка, «Нафтагаз» рыхтуе афіцыйныя запыты для атрымання дазволу на транзіт газу з Цэнтральнай Азіі па трубах «Газпрама». «Калі яны [«Газпрам»] адмовяць, тады наступным крокам будзе скарга ў Еўракамісію і суд», — заявіў Вітрэнка, адзначыўшы, што гэты працэс можа заняць некалькі гадоў.

«Гаворка ідзе пра дзясяткі млрд кубічных метраў. Толькі газ з Цэнтральнай Азіі можа запоўніць усю ўкраінскую сістэму транзіту газу», — дадаў кіраўнік «Нафтагаза».

Раней Вітрэнка заяўляў, што «Нафтагаз» разгледзіць магчымасці ініцыявання новых арбітражных разглядаў супраць «Газпрама», што дазваляе дзейны кантракт па транзіце газу.

У лютым 2020 года Вітрэнка на пасадзе выканаўчага дырэктара «Нафтагаза» паведамляў, што ўкраінскі бок можа падаць пазовы да «Газпраму» ў частцы «злоўжывання «Газпрамам» сваім дамінуючым становішчам» па новым транзітным кантракце і па кантракце паміж «Нафтагазам» і «Газпрамам», а таксама пераўступцы даўгавых абавязацельстваў «Расукрэнерга». Тады ён заяўляў, што сума пазоваў да «Газпраму» можа скласці каля $17,3 млрд.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031