Знайсці
26.01.2021 / 10:02РусŁacБел

У лабавым сутыкненні легкавіка і МАЗа ў Іванаўскім раёне загінулі два чалавекі

Здарэнне адбылося сёння каля 7.00 на трасе М10 паблізу Іванава. 28-гадовая кіроўца «Аўдзі» не справілася з кіраваннем, выехала на сустрэчную паласу, дзе ўрэзалася ў МАЗ.

Скрыншот відэа

У выніку аварыі жанчына і 26-гадовы пасажыр загінулі, паведамляе прэс-служба МУС.

На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС і следча-аператыўная група. 

Міліцыя нагадвае, што ў неспрыяльных умовах надвор'я неабходна выбіраць бяспечную хуткасць руху, выкарыстоўваць блізкае святло фар, выконваць бяспечную дыстанцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031