Знайсці
14.01.2021 / 10:54РусŁacБел

Памёр мастак Леанід Шчамялёў. Яму было 97 гадоў

Сёння, 14 студзеня, на 98-м годзе жыцця памёр знакаміты беларускі мастак Леанід Шчамялёў. Пра гэта паведаміў Беларускі саюз мастакоў.

БелТА

Леанід Шчамялёў нарадзіўся 5 лютага 1923 года ў Віцебску. Падчас вайны быў у эвакуацыі, дзе яго прызвалі ў Чырвоную Армію. Быў удзельнікам бітвы на Курскай дузе (1943), вызвалення Украіны, у баях за Мазыр быў цяжка паранены.

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, затым Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў народнага мастака Віталя Цвіркі.

Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы, Рэспубліканскай школе-інтэрнаце імя Ахрэмчыка, архітэктурным факультэце БПІ.

Маляваў карціны, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, гістарычным асобам, дзеячам культуры і мастацтва, маляваў краявіды.

Вядомыя карціны: «Цяжкія гады», «Народны трыбунал», «Кастусь Каліноўскі», «Рэпін у Здраўнёве», «Леся Украінка», «Асенні кліч», «Вязынка», «Сосны», «Студзень у Мінску», «Зіма».

«Зіма» 1957 года. Фота з Вікіпедыі

Творы Леаніда Шчамялёва знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, абласных краязнаўчых музеях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031