Знайсці
17.08.2020 / 09:169РусŁacБел

Рабочыя «Беларуськалія» абвясцілі забастоўку і фарміруюць страйкамы

У пятніцу супрацоўнікі «Беларуськалія» паведамілі: калі не будуць выкананыя іх патрабаванні, яны ў панядзелак раніцай спыняюць працу. Яны настойваюць на новых выбарах, вызваленні ўсіх палітвязняў і адстаўкі тых, хто дапусціў гвалт у краіне. Сёння яны заявілі, што спыняюць вытворчасць, піша Tut.by.

У 8 раніцы каля прахадной другога рудаўпраўлення шматлюдна, шахцёры эмацыйна абмяркоўваюць, чаму яны адважыліся на такі крок.

- Мы хочам быць салідарныя з усёй краінай. Нашы патрабаванні не выконваюцца, вось чаму забастоўка. Яна будзе доўжыцца, пакуль нічога не зменіцца, - тлумачаць мужчыны.

На прахадную прыйшлі тыя, хто працаваў у начную змену, адпачыў пару гадзін - і зноў на працу, і тыя, хто афіцыйна ў адпачынку.

Сустрэча з кіраўніцтвам доўжылася паўгадзіны, супрацоўнікаў заклікалі напісаць свае патрабаванні, але не спыняць вытворчасць.

— Іншага выйсця няма! Нас пазбавілі голасу, выбараў, а потым сталі забіваць нашых дзяцей! Наша зарплата — гэта кулі АМАПа! — крычалі супрацоўнікі Беларуськалія.

Амаль аднагалосна яны прагаласавалі за страйк, цяпер яны фармуюць страйкамы і афіцыйна праз прафсаюз рыхтуюцца паведаміць кіраўніцтва аб тым, што вытворчасць спыняецца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930