Знайсці
30.01.2020 / 09:299РусŁacБел

Грэта Тунберг зарэгістравала сваё імя ў якасці гандлёвага знаку

Шведская экалагічная актывістка Грэта Тунберг напісала ў сераду ў інстаграме, што яна падала на рэгістрацыю свайго імені ў якасці гандлёвага знаку. Таксама яна рэгіструе і назву «Fridays For Future» («Пятніцы для будучыні») заснаванага ёй у 2018-м руху школьнікаў за ахову навакольнага асяроддзя, які прынёс дзяўчынцы сусветную славу.

Пасля рэгістрацыі яна зможа падаваць у суд на людзей і кампаніі, якія паспрабуюць выкарыстоўваць яе імя ці назву ініцыятывы не адпаведна «яе вартасцям», напісала Грэта.

«Шчыра, ні мне, ні іншым школьнікам-страйкоўцам гандлёвыя маркі не патрэбныя. Але, на жаль, гэта неабходна было зрабіць», — напісала Тунберг.

Зарэгістраваны будзе і выраз «Skolstrejk for klimatet» («Школьны страйк за клімат» па-шведску) — той надпіс на плакаце, з якім Грэта ў 2018-м пачала выходзіць да будынку парламенту Швецыі, прапускаючы заняткі.

NN.by; фота Wikimedia Commons

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера