Знайсці
13.01.2017 / 11:06РусŁacБел

Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі ўпершыню пройдзе ў Варшаве

Сёмы Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца 15—17 верасня ў Варшаве, паведамілі БелаПАН у аргкамітэце па правядзенні мерапрыемства.

Традыцыйна на кангрэсе збярэцца каля 500 навукоўцаў і экспертаў з Беларусі і іншых краін, чакаюцца дыскусіі і прэзентацыі. Акрамя таго, будуць уручаныя прэміі за лепшыя навуковыя публікацыі па выніках 2015 і 2016 гадоў.

Збор заявак на стварэнне секцый і панэляў, а таксама збор намінацый на прэмію кангрэса за лепшую навуковую публікацыю будуць праходзіць па 10 сакавіка. Фінальны спіс секцый будзе вызначаны да 20 мая. Папярэдняя праграма кангрэса стане вядомая да 15 жніўня.

Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі быў заснаваны 6 кастрычніка 2010 года ў Каўнасе на сустрэчы прадстаўнікоў беларускага і літоўскага акадэмічных супольнасцяў. Ініцыятарамі выступілі інстытут «Палітычная сфера», Інстытут Вялікага Княства Літоўскага і Універсітэт Вітаўта Вялікага.

Мэта кангрэса — развіццё супольнасці навукоўцаў, аналітыкаў і экспертаў, а таксама спрыянне больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічнай і грамадскай супольнасці краіны, рэгіёна і свету. Папярэднія кангрэсы праходзілі ў Каўнасе, сёлета ён упершыню адбудзецца ў Варшаве.

Асноўным акадэмічным партнёрам з польскага боку выступіць Collegium Civitas.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031