Знайсці
23.09.2016 / 11:4527РусŁacБел

У аўтарытэтным рэйтынгу здароўя ў Беларусі найгоршы паказчык сярод постсавецкіх краін

Беларусь заняла 120-е месца ў рэйтынгу, складзеным па 33 «медыцынскіх» індыкатарах устойлівага развіцця. На адным узроўні з Беларуссю апынуліся Расія (119), Украіна (118) і Сірыя (117), наперадзе — КНДР і Гандурас.

Рэйтынг краін па індыкатарах устойлівага развіцця, звязаных з медыцынай, жыццём і здароўем, быў складзены аўтарытэтным медыцынскім часопісам The Lancet. Рэйтынг (даступны па спасылцы) пабудаваны зыходзячы з сумарнай ацэнкі па 33 паказчыках, кожны з якіх разлічваўся па шкале ад 0 (горшы вынік) да 100.

Сярод крытэраў, якія ўлічваліся пры ранжыраванні краін, — дзіцячая смяротнасць, смяротнасць сярод немаўлят, смяротнасць у дарожна-транспартных здарэннях, залішняя вага ў дзяцей, узровень спажывання алкаголю і тытунекурэння, захворванне ВІЧ, на сухоты і гепатыт B, колькасць самагубстваў. Акрамя таго, эксперты глядзелі на смяротнасць ад гвалтоўных дзеянняў і смяротнасць у войнах. Разлік па кожным крытэры вёўся на аснове аналізу сітуацыі з 1990 па 2015 год.

Першае месца ў рэйтынгу заняла Ісландыя. У першую пяцёрку таксама ўваходзяць Сінгапур, Швецыя, Андора і Вялікабрытанія. Апошняе, 188-е месца, заняла Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка, дзе зафіксаваны найгоршае становішча спраў з захаваннем гігіены, вельмі высокая смяротнасць ад войнаў і малярыі.

Беларусь займае ў рэйтынгу толькі 120-е месца з сярэднім паказчыкам 53 з максімальна магчымых 100. Для параўнання, у лідараў рэйтынгу — Ісландыі, Сінгапура і Швецыі — па 85 балаў. На адной прыступцы з Беларуссю размясціліся Балівія і Егіпет. Апярэджваюць Беларусь такія краіны, як Гандурас, КНДР, Манголія.

Становішча Беларусі ў рэйтынгу самае горшае сярод краін былога СССР. Найлепшы вынік з краін постсавецкай прасторы — у Эстоніі (29-е месца). Таджыкістан, Казахстан, Азербайджан, Туркменія, Узбекістан уваходзяць у першую сотню.

Індыкатары, якія браў для складання рэйтынгу The Lancet, грунтаваліся на прынятых у верасні 2015 года на Генасамблеі ААН Мэтах устойлівага развіцця. Яны ўключаюць у сябе 17 глабальных мэтаў (ліквідацыя галечы, ліквідацыя голаду, забеспячэнне доступу да адукацыі і г.д.), 169 задач і 230 мэтавых паказчыкаў. Мэты ўстойлівага развіцця, па плане ААН, павінны быць дасягнутыя на працягу 15 гадоў.

Паводле rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031