Знайсці
12.08.2016 / 09:3416РусŁacБел

Пад расійскую забарону трапілі «Беллакт» і рагачоўская згушчонка

Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) увёў часовую забарону на ўвоз малочнай прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў.

Як паведамляецца на сайце ведамства, гаворка ідзе пра Ваўкавыскі ААТ «Беллакт», ААТ «Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат» і ВУП «Калінкавіцкі малочны камбінат».

Такое рашэнне было прынята «ў сувязі са шматлікімі парушэннямі патрабаванняў Еўразійскага эканамічнага саюза і Расіі ў прадукцыі згаданых прадпрыемстваў». Абмежаванні пачнуць дзейнічаць ад суботы, 13 жніўня.

18 ліпеня Рассельгаснагляд спыніў увоз на тэрыторыю Расіі больш за 300 тон сухога малака і малочнай прадукцыі сямі беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку «Калінкавіцкага малочнага камбіната», «Слуцкага сыраробнага камбіната» і «Савушкіна прадукта».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031