Знайсці
03.08.2016 / 19:596РусŁacБел

Міжнародная фінансавая карпарацыя можа пакрыць даўгі «Еўраопта» і стаць яго суўласніцай

Міжнародная фінансавая карпарацыя (IFC), якая з'яўляецца часткай Сусветнага банка, можа ўкласці да 55 млн даляраў у статутны фонд кампаніі «Еўрагандаль», якая кіруе сеткай магазінаў «Еўраопт». Пра гэта гаворыцца ў паведамленні IFC у раздзеле раскрыцця інфармацыі аб угодах карпарацыі.

Фота: Ігар Рэмзік, TUT.BY

На зацвярджэнне савета дырэктараў IFC вынесены праект агульным коштам 291 млн даляраў, які плануецца рэалізаваць у 2016-2019 гг. З іх 91 млн даляраў прызначаны для інвестыцый у пашырэнне сеткі і кліенцкай базы, а 200 млн — на рэфінансаванне абавязацельстваў «Еўрагандлю». «Прапанаванае фінансаванне з боку IFC — гэта інвеставанне ў статутны капітал [»Еўрагандлю»] да 55 млн даляраў. Інвестыцыі будуць рабіцца па ўсёй Беларусі», — адзначаецца ў паведамленні міжнароднай карпарацыі.

Такім чынам, IFC можа стаць суўласнікам «Еўрагандлю». Цяпер рытэйлерам на парытэтных пачатках валодаюць Сяргей Літвін і Уладзімір Васілька. Паводле дадзеных на люты 2015 года, статутны фонд «Еўрагандлю» складаў 120 млн даляраў.

Па стане на 1 студзеня 2016 года сетка «Еўраопт» налічвала 438 крам агульнай плошчай 256,5 тыс. кв. м. Акрамя таго, «Еўрагандаль» валодае 6 лагістычнымі цэнтрамі агульнай плошчай 108 тыс. кв. м. 47% ад агульнай плошчы крам знаходзіцца ў арэндзе, а 53% — належаць «Еўрагандлю» (пераважна гэта крамы вялікіх фарматаў). У далейшым кампанія мае намер пашыраць сетку, у асноўным за кошт гандлёвых аб'ектаў малых і сярэдніх фарматаў, а таксама пераважна арандаваць памяшканні, сказана ў матэрыялах IFC.

«Рэалізацыя праекта дасць магчымасць стварыць прыблізна 3 тыс. новых працоўных месцаў, 80% з якіх зоймуць жанчыны. Акрамя таго, праект будзе выконваць функцыю перадачы найлепшых практык і мець дэманстрацыйны эфект, у прыватнасці, для іншых кампаній, каб інвеставаць у краіну і рэгіён», гаворыцца ў паведамленні для інвестараў.

Разгляд дадзенага праекта саветам дырэктараў IFC павінен адбыцца 30 верасня 2016 года.

IFC з'яўляецца адным з найбуйнейшых інвестараў у Беларусі. У рытэйле карпарацыя актыўна супрацоўнічае з сеткай універсамаў «Рублёўскі». Што тычыцца інвестыцый у статутны капітал, то на дадзены момант IFC з'яўляецца акцыянерам БНБ-Банка і мае долю ў кампаніі «Старая крэпасць».

Як распавялі інвестбанкіры, «Еўрагандаль» ужо даўно разглядаў магчымасць прыцягнуць інвестара ў праект. У прыватнасці, кампанія пачынала думаць пра правядзенне IPO (першаснае публічнае размяшчэнне акцый) з дапамогай сваёй замежнай кампаніі. Некалькі гадоў таму «Еўрагандаль» нават правёў прэзентацыю на Варшаўскай фондавай біржы. А неўзабаве заявіў аб жаданні выйсці на Лонданскую біржу.

Патрэба ў фінансаванні ўзмацнілася, калі даходаў з аперацыйнай дзейнасці перастала хапаць на абслугоўванне крэдытаў. Раней паведамлялася, што ў 2012-2013 гг. «Еўрагандлю» былі адкрытыя крэдытныя лініі ў расійскіх «Сбербанку» і «Альфа-Банку» на суму да 250 млн даляраў. Паводле дадзеных Мінфіна, выручка «Еўрагандлю» ў 2015 годзе склала амаль 1,5 млрд даляраў, чысты прыбытак — каля 18,5 млн даляраў.

Ціснуць на рытэйлера стала пагоршаная сітуацыя на ўнутраным рынку, што адбілася на аперацыйнай дзейнасці. Як следства — сталі паступаць скаргі на расцягванне разлікаў з пастаўшчыкамі. Акрамя таго, ва ўладальнікаў «Еўраопта» паўсталі складанасці ў сумежных бізнесах. Створаная Літвіным і Васількам у Літве сетка крам Fresh market хутка збанкрутавала. Паводле інфармацыі «Ежедневника», некаторыя кампаніі бізнесменаў, які пастаўлялі садавіну і гародніну з Еўропы ў РФ, пацярпелі ад увядзення Крамлём харчовага эмбарга ў жніўні 2014 года.

У «Еўрагандлі» і IFC адмовіліся раскрыць дэталі магчымай угоды, спаслаўшыся на прыватнасць перамоў.

tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031