Знайсці
16.06.2016 / 10:5522РусŁacБел

«Без «Белсата» мы канчаткова прайграем Крамлю барацьбу за геапалітычны выбар краіны»

Не скарачайце фінансаванне «Белсата»! З такім заклікам да еўрапейскіх структур выступілі лаўрэатка Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч, праваабаронца-вясновец Алесь Бяляцкі, палітык Мікола Статкевіч, экс-старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна, старшыня руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч і першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

Алексіевіч адзначыла ў сваім звароце: «Сваімі ўнутранымі сіламі мы не дамо рады. Татальная зачыстка, якую ўлады праводзяць сістэматычна, і страх, які пасяліўся ў кожным, замінаюць нам рабіць гэтую працу тут, у хаце. Мы скаваныя. Нам патрэбная дапамога. Калі мы страцім падтрымку цяпер, у будучыні давядзецца пачынаць спачатку. Пачынаць будзем са страчанага часу».

Статкевіч піша: «У тэлевізійнай прасторы Беларусі пануе Расея. Напрыклад, з васьмі тэлевізійных эфірных каналаў, якія ўваходзяць у бясплатны для насельніцтва пакет, толькі 3 — беларускія, астатнія — расейскія».

Аляксандр Мілінкевіч параўноўвае «Белсат» з радыё «Свабодная Еўропа» ў савецкія часы: «Уплыў «Белсату» расце. Яго глядзяць найбольш у меншых гарадах і вёсках, дзе няма кабельнага тэлебачання. Ён там, дзе патрэба ў праўдзівай вольнай інфармацыі найбольшая… Цяпер у інфармацыйнай прасторы Беларусі дамінуе «русский мир». Без «Белсата» мы канчаткова прайграем Крамлю барацьбу за геапалітычны выбар краіны».

Ліст стаў адказам на навіну, што еўрапейскія інстытуцыі скарачаюць фінансаванне незалежнага беларускага тэлеканала «Белсат».

Праўда, ад еўрапейскіх донараў «Белсат» меў чвэрць свайго бюджэту. Рэшту выдаткаў пакрываў польскі ўрад, і гэтае фінансаванне захоўваецца.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031