Знайсці
15.12.2015 / 15:08РусŁacБел

Выйшаў першы трэйлер спін-офу «Гары Потэра» ВІДЭА

Кінакампанія Warner Bros. Pictures у аўторак, 15 снежня, апублікавала першы трэйлер фільма «Фантастычныя звяры і месца іх пражывання», які з'яўляецца спін-офам вядомай фантастычнай сагі пра Гары Потэра.

Экранізацыя кнігі «Фантастычныя жывёлы і месцы іх пражывання» — першая з серыі фільмаў, сцэнар для якіх напісала Джоан Роўлінг. Фільм не з'яўляецца прыквелам або сіквелам «Гары Потэра», але чароўны свет будзе той жа — за 70 гадоў да таго як хлопчык са шнарам пакінуў звычайны свет і адправіўся ў школу Чараўніцтва і магіі.

У галоўных ролях: Эдзі Рэдмэйн, Эра Мілер, Колін Фарэл і Рон Перлман. Рэжысёрам выступіў Дэвід Етс. Сусветная прэм'ера карціны адбудзецца 11 лістапада 2016 года.

***

Спін-оф — мастацкі твор (кніга, фільм, камп'ютарная гульня, комікс), які з'яўляецца вытворным у адносінах да іншага, ужо існуючага твору і эксплуатуе яго папулярнасць, прызнанне ці камерцыйны поспех за кошт выкарыстання якіх-небудзь элементаў — персанажаў, падзей, якія гралі ў творы-папярэдніку другарадную ролю.

tvrain.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера