Знайсці
29.04.2015 / 13:292РусŁacБел

Tor атрымаў абнаўленне з рэжымам максімальнай бяспекі

Ананімны браўзер мелі заблакаваць у Беларусі, але ён пакуль працуе.

Браўзер Tor атрымаў вялікае абнаўленне да версіі 4.5, распавядаюць распрацоўшчыкі ў блогу Tor Project.

Галоўная навінка ў браўзеры — меню наладаў узроўню бяспекі. Мінімальны ўзровень блакуе толькі найбольш «дзіравыя» функцыі, праз якія можна дэананімізаваць карыстальніка. Максімальны блакуе нават знешнія шрыфты і ўсе відэакодэкі апроч WebM.

У асноўным меню цяпер можна праглядзець ланцужок вузлоў, праз якія праходзіць трафік, каб стаць ананімным. Удалы ланцужок можна захаваць для наведвання старонкі.

Таксама браўзер атрымаў шэраг абнаўленняў і «заплатак» па частцы бяспекі. У іх ліку новы транспарт трафіку obfs4, які, па словах распрацоўшчыкаў, не паддасца нават кітайскім цэнзарам, а таксама абарона ад сачэння за карыстальнікам праз кнопку «Like» сацсетка Facebook.

Спампаваць Tor Browser >>>

Згодна з пастановай ААЦ Мінсувязі мела заблакаваць сродкі ананімнасці ў інтэрнэце. Tor уваходзіць у адзін з пяці найбольш папулярных шляхоў доступу да заблакаваных сайтаў. На думку экспертаў, блакаванне Tor тэхнічна складанае і немэтазгоднае. На момант публікацыі Tor не быў заблакаваны.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031