Знайсці
20.03.2015 / 19:1913РусŁacБел

У мінскім гандлёвым цэнтры адкрылася крама вышыванак

У Маскоўска-Венскім гандлёвым цэнтры будуць прадавацца вышыванкі, вышымайкі, скандальная «Вершніца» і іншая прадукцыя з нацыянальнай сімволікай.

Анлайн-крама Symbal.by распачала гандаль у павільёне 333 на трэцім паверсе ГЦ «Маскоўска- Венскі» па адрасе пр-т. Незалежнасці, 58.

Ад сёння кожны дзень з 11:00 да 20:00 у павільёне можна набыць не толькі традыцыйныя для Symbal.by вышымайкі, магніцікі ці торбачкі, але і сапраўдныя вышыванкі вытворчасці УП «Скарбніца».

Фота: Павел Белавус

Як распавёў «Нашай Ніве» дырэктар крамы Symbal.by Павел Белавус, новая кропка адкрылася на месцы крамы «Мой модны кут», а прадукцыя «Скарбніцы» абраная праз высокую якасць пры прымальнай цане.

Абслугоўванне ў краме вядзецца толькі па-беларуску.

У краме можна не толькі набыць рэчы ў нацыянальным стылі, але і бясплатна ўзяць стужку з арнаментам ці паштоўку часоў БНР.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930