Фільм «У тумане» па Быкаву можна паглядзець у інтэрнэце
Фільм рэжысёра Сяргея Лазніцы паводле аповесці Васіля Быкава «У тумане» ўжо цягам месяца можна спампаваць і паглядзець у інтэрнэце.
- Дзеянні фільма адбываюцца ў 1942 годзе ў акупаванай нямецкімі войскамі Беларусі. У ходзе расследавання справы аб падрыве цягніка немцы арыштоўваюць пуцявога абходчыка Сушчэню, але затым нечакана адпускаюць. Мясцовыя жыхары пачынаюць падазраваць таго ў супрацоўніцтве з захопнікамі.
- Двое партызан адводзяць Сушчэню ў лес, дзе збіраюцца забіць яго як здрадніка. На шляху да месца пакарання смерцю яны трапляюць у засаду, якую ўчынілі гестапаўцы, што выкарыстоўвалі Сушчэню як нажыўку, каб злавіць партызан. Адзін партызан гіне, другога раняць. Сушчэня застаецца з ім адзін на адзін, і ў яго з’яўляецца шанец даказаць сваю невінаватасць.
- Фільм «У тумане» атрымаў прэстыжны прыз журы Міжнароднай фэдэрацыі кінапрэсы FIPRESCI на 65-м Міжнародным кінафестывалі ў Канах, Гран-пры VI Міжнароднага кінафестывалю імя Андрэя Таркоўскага «Люстэрка», прыз «Залаты абрыкос» на IX Міжнародным кінафестывалі ў Ерэване, узнагароду Адэскага міжнароднага фестывалю, а таксама названы найлепшым фільмам XIV Міжнароднага кінафестывалю ў Трыесце. Карціну знялі за 28 дзён у Латвіі. Гэта міжнародны кінапраект, яго ўдзельнікі — «Беларусьфільм», MA.JA.DE Fiction (Нямеччына), кінакампанія «Джы Пі» (Расія), Rija Films (Латвія), Lemming Film (Нідэрланды), Фонд падтрымкі еўрапейскага кіно «Eurimages».
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Як прыгожа сервіраваць велікодны стол у прыродным стылі
 1
У Расіі аб'явілі ў вышук Зяленскага і Парашэнку
 5
Затрымалі бізнэсоўца — за тое, што сігналіў у падтрымку пратэстаў і скандаваў на паўмарафоне ў Маскве «Жыве Беларусь!»
 4
Стала вядома, якую групу крыві найбольш любяць кляшчы
 1
«Абыходзяцца з намі, як з тэрарыстамі». Беларусу з Сарбоны адмовілі ў валанцёрстве на Алімпіядзе
 7
«Сур'ёзна схуднеў, важыць, напэўна, кілаграм 80». Былы палітвязень пра Віктара Бабарыку
 113
Як прэм'ера Галоўчанку адправілі ў Егіпет эканом-класам
 6
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера