Пішы правільна: у адрозненне
Гэтую памылку мне як рэдактару даводзілася правіць тысячу разоў.
Вось яшчэ пару памылак, выкліканых уплывам расейскай мовы:
вывучыць на памяць (пішам асобна, у адрозненне ад наизусть),
па крэдыце (у беларускай мове прыназоўнік па вымагае меснага склону, у адрозненне ад расейскай мовы, дзе прыназоўнік по вымагае давальнага склону),
кардон (у адрозненне ад расейскага картон),
скварка (у адрозненне ад расейскай шкварки),
усёмагутны, усёахопны (пішам ё, у адрозненне ад всемогущий, але ўвага на іншае напісанне словаў з націскам на першы склад у другім корані тыпу ўсеўладны). Напрыклад, у малітве «Верую»: Верую ў адзінага Бога, Усёмагутнага, Творцу неба і зямлі, бачнага ўсяго і нябачнага.
* * *
Пішыце ў каментах пра іншыя тыповыя памылкі, з якімі сутыкаліся Вы.