Знайсці
01.04.2013 / 10:2613РусŁacБел

Таранціна здыме фільм пра Касцюшку

Амерыканскі рэжысёр Квенцін Таранціна бярэцца за здымкі фільма пра нацыянальнага героя Беларусі і Польшчы Тадэвуша Касцюшкі. За аснову новай стужкі ўзяты сюжэт, прысвечаны амерыканскаму эпізоду жыцця нацыянальнага героя Беларусі і Амерыкі.

Як вядома, Тадэвуш Касцюшка ў 1776—1783 гг. жыў у Амерыцы і браў удзел у вайне за незалежнасць Злучаных Штатаў. Ён быў галоўным інжынерам арміі Поўначы і стаў — у простым і пераносным сэнсах — адным з архітэктараў перамогі над Англіяй, збудаваўшы цытадэль ва Уэст-Пойнце.

За заслугі Касцюшкі Кангрэс ЗША надаў яму званне брыгаднага генерала, амерыканскае грамадзянства і падарыў зямельны надзел. Праўда, пасля Касцюшка вярнуўся ў Рэч Паспалітую, дзе ўзначаліў незалежніцкае паўстанне.

«Мяне вельмі зацікавіла гэтая асоба. У ЗША заўсёды з пашанай ставіліся да эмігрантаў», — цытуе словы Таранціна Los Angeles Times.
Дарэчы, сам рэжысёр мае ірландска-італьянскія карані.

Для Таранціна, які на тым тыдні адсвяткаваў50-гадовы юбілей, гэта не першы зварот да гісторыі ЗША. У фільме «Джанга Вызвалены» 2012 года быў закрануты пярэдадзень Грамадзянскай вайны ў ЗША і адмены рабства.

Фільм «Касцюшка» мае выйсці на экраны да 2016 г., калі шырока будзе адзначацца 240-я гадавіна Незалежнасці ЗША. Нягледзячы на сур’ёзнасць тэмы, рэжысёр не збіраецца адыходзіць ад сваёй фірмовай стылістыкі.

Таранціна здымае фільмы прыкладна раз на тры гады. Мяркуецца, што ролю Тадэвуша Касцюшкі сыграе Кіану Рыўз.
На ролю першага прэзідэнта ЗША Джорджа Вашынгтона Таранціна мяркуе запрасіць Крыстафа Вальца — доктара Кінга Шульца з «Джанга».

* * *

Квенцін Таранціна — сусветна вядомы рэжысёр, яркі прадстаўнік постмадэрнізму ў кінематографе. Яго фільмы вызначаюцца нелінейнай структурай апавядання, пераасэнсаваннем культурна-гістарычнага працэсу, выкарыстаннем гатовых формаў і эстэтызацыі гвалту.

Сусветную вядомасць атрымаў пасля выхаду карціны «Крымінальнае чытво» (1994), якая прынесла яму «Залатую пальмавую галіну» Канскага кінафестывалю, а таксама прэміі «Оскар» і «Залаты глобус» за найлепшы сцэнар.

Ён таксама зняў «Шалёныя сабакі» (1992), «Джэкі Браўн» (1997), «Забіць Біла» (у дзвюх частках, 2003–2004), «Доказ смерці» (2007), «Бясслаўныя вырадкі» (2009) і «Джанга вызвалены» (2012). За «Джанга» Таранціна атрымаў «Оскара» ў намінацыі «найлепшы сцэнар».

* * *

Гэты матэрыял быў апублікаваны 1 красавіка.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031