Знайсці
22.12.2012 / 18:47РусŁacБел

24 снежня — вечарына Святога Мікалая

Ракаў-Крэва-Баруны-Гальшаны-Бянюны.

24 снежня — ёсць магчымасць узяць удзел ва ўнікальнай каляднай экскурсійнай праграме «Вечарына Святога Мікалая» на тэрыторыі сядзібы Карчэўскіх у Бянюнах.

Гасцей вітае гаспадар маёнтка, знаёміць іх з гісторыяй сядзібы, частуе гарбатай і пірагамі. Адважныя рыцары прадэманструюць сваё майстэрства і дадуць назіральнікам магчымасць паўдзельнічаць у рыцарскіх забавах «Стральба з лука», «Кіданне дзіды і сякер», «Сярэднявечныя лыжы» і іншыя. Групу чакае сустрэча з калядоўшчыкамі, Дзедам, Kазой і Мядзведзем, танцы, песні і жарты. Святы Мікалай таксама зазірне на агеньчык
і адорыць гасцей увагай і невялікімі падарункамі.

Маршрут:

Ракаў (Касцёл Маці Божай Ружанцовай і Святога Дамініка ХХ ст., царква Перамянення Божага XVIII ст., гарадзішча XІV ст.);

Крэва (замак XIV ст.);

Баруны (касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар базыльянаў XVIIІ cт.);

Гальшаны (замак XVII cт., касцёл Святога Яна Хрысціцеля і кляштар францысканаў XVII cт.);

сядзіба Бянюны.

Цана экскурсіі — ад 285 тысяч рублёў. Запісацца можна па т.: (29)7089518, (44)7178614.

ААТ «Дэльфін Груп» УНП191179886

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930