Знайсці
14.11.2006 / 13:26

Ад сямі да сямідзесяці

У нядзелю, 12 лістапада, 11-я сталічная спартшкола ўмясьціла ці ня ўвесь шашачны бамонд Меншчыны.

У нядзелю, 12 лістапада, 11-я сталічная спартшкола ўмясьціла ці ня ўвесь шашачны бамонд Меншчыны. Сорак восем удзельнікаў змагаліся за прызы «Нашай Нівы» і мар’інагорскага клюбу «Дэбют». Летась шэф «Дэбюту», майстар спорту Канстанцін Балахоўскі прапанаваў Рэдакцыі «НН» наладзіць да юбілею шашачны фэст. І вось фэст адбыўся, прыцягнуўшы ўвагу такіх мэтраў, як Кірыла Хайнюк, Аркадзь Плакхін і Юры Файнберг. Менавіта яны па выніках дзевяці тураў выявіліся прызэрамі шашачнага турніру «Нашай Ніве» – сто гадоў». Побач з гросмайстрам Плакхіным гулялі і тыя, хто толькі-толькі засвоіў «трохкутнік Пятрова».

Гульцоў прывітаў намесьнік галоўнага рэдактара «НН» Андрэй Скурко, а віцэ-чэмпіён сьвету па рускіх шашках Андрэй Валюк завітаў у залю, каб паглядзець на баталіі лідэраў. Дзякуючы галоўнаму судзьдзю Аляксандру Паўловічу і яго памочніцам Вікці ды Сьвятлане імпрэза прайшла без канфліктаў. На закрыцьці трое прызэраў атрымалі мэдалі, дзесяцёра пераможцаў – дыплёмы й памятныя блакноты для запісу партыяў, а 7-гадовы Валерка Разаеў і 70-гадовы Юры Файнберг – сувэніры з сымболікай «НН». Такі сувэнір займеў і аўтар найлепшай камбінацыі, кандыдат у майстры спорту Дзьмітры Фадзееў. На нашых вачах бліскуча перамог суперніка іншы КМС, барысаўчанін Пётр Аляхно, ды ён чамусьці не пажадаў канкураваць з Фадзеевым.

Сын Канстанціна Балахоўскага Віктар у табліцы на крок апярэдзіў бацьку. «Дома я з табою разьбяруся!», – пажартаваў той, пакідаючы сцэну. Цікава, што падчас лёсаваньня сп. Канстанцін прысвоіў гульцам нумары, якія адпавядалі гадам выданьня «НН». Найлепшыя паказьнікі – у «1913», «1991» і «1995».

Былы прызэр першынства сьвету сярод падлеткаў П. трохі пабурчэў у калідоры: «От, сабраўся склад, як у Чэмпіянаце Беларусі!». Сам ён трапіў адно ў «дваццатку». Аднак бальшыня гульцоў не брала да галавы занятых месцаў. Для аматараў турнір стаўся добрай навукай, нагодай для сустрэчы з таварышамі, а сёй-той упершыню даведаўся, чым ёсьць нашая газэта. І ўсе былі ўдзячныя гаспадарам пляцоўкі, адміністрацыі СДЮШАР-11, за прасторную залю, на колькі гадзін саступленую ў распараджэньне шашыстаў.

Фоты глядзеце ў блогу Юліі Дарашкевіч.

ВР

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30