Знайсці
04.10.2022 / 16:20 12

КДБ зрабіў новую спробу дыскрэдытаваць Сахашчыка. Той называе гэты ўкід цыркам

Той жа самы акаўнт, звязаны са спецслужбамі, які скідваў журналістам фота расійскага пашпарта Валерыя Сахашчыка пасля вобшуку ў яго беларускім доме, зноў выйшаў на сувязь і скінуў фота пасведчання, якое нібыта належыць Сахашчыку. 

Журналістам даслалі пасведчанне на імя Сахашчыка аб атрыманні нагруднага знака ад галоўнага ўпраўлення контрвыведкі КДБ. «За ўзаемадзеянне», — напісана ў пасведчанні. Дата выдачы — 14 снежня 2016-га. 

Што на гэта кажа Сахашчык, «міністр абароны» ў Аб'яднаным пераходным кабінеце?

«Гэта цырк. Хай пакажуць маё фота з гэтым значком. Я з лета 2016-га не жыву ў Беларусі. І ніколі не супрацоўнічаў з КДБ. Фэйк», — адрэзаў ён. 

Нашы суразмоўцы з вайсковай сферы лічаць, што такі знак сапраўды мог быць выдадзены, але ў рамках цырыманіялу і масавай рассылкі. 

«Часам дасылаюць рознае. Гэта ж не ордэн.

Як мінімум, начальнік брыгады, кім быў Сахашчык, па лініі контрвыведкі нейкія праверкі павінен быў праходзіць, а таксама прымаць рашэнні па людзях, якіх «бракавала контрвыведка». Тут мне цікавей даведацца, ці ёсць запіс пра гэта ў асабістай справе ў ваенкамаце. Бо пра такі нагрудны знак уласнік павінен заявіць у ваенкамат сам. А калі не было, ну то металалом — выслалі па пошце, яго ніхто не забраў. Такое бывае», — сказаў наш суразмоўца з вайсковай сферы.

Спецслужбы пры ператрусе знайшлі ў Сахашчыка расійскі пашпарт. Як гэта тлумачыць сам афіцэр?

«Кейс Сахашчыка»: а колькі яшчэ палкоўнікаў і генералаў беларускай арміі маюць пад падушкай расійскі пашпарт?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Юзік / адказаць
05.10.2022
А мяне ў гэтай гісторыі здзівіла само існаванне такого значка. Хто, цікава, у здаровым розуме нацэпіць на сябе сведчанне таго, што ён узаемадзейнічае з КДБ? Гэта ж дадумацца трэба!
0
Немезіда / адказаць
05.10.2022
Юзік, дык значкі ж чапляюць на мундзір. :) А мундзір вешаюць у шафу. У краму, на дыскатэку, ці на будоўлю ў яго не апранаюцца...бо ў здаровым, як вы заўважылі, розуме... што вас яшчэ дзівіць ?
0
счётчик Гейгера / адказаць
06.10.2022
значит оооооооооооооооооочень Бояться, особенно лука. Все диктаторы вначале совершают преступления не обращая внимания на Законы, потом, когда их ненавидит абсолютное большинство жителей страны, он ( диктаторы) ищут пути спасения. лука не исключение.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30