Знайсці
29.09.2022 / 23:58 7

Украінскія войскі акружылі Ліман, Дробышава. У катле — элітныя расійскія фарміраванні

29 верасня ўкраінскія войскі прарвалі расійскую абарону каля сёлаў Стаўкі і Зарэчнае.

Мапа стану фронту на 29 верасня паводле «Рыбаря».

Кіраўнік «ДНР» Дзяніс Пушылін заявіў сёння ў Маскве, што «па лініі фронту Ліманскі кірунак застаецца самым складаным, але зусім хутка будзе пералом на карысць саюзных сілаў». Франтавыя блогеры нашмат больш песімістычныя.

«УСУ прарваліся ў раёне Стаўкоў і адразаюць Дробышава, — піша WarGonzo. — Прыходзіць экстранная інфармацыя з месцаў, што … змаглі прарвацца да трасы Торскае—Дробышава ў раёне Стаўкоў, фактычна адрэзаўшы такім чынам Барс-13 («Рускі Легіён») ад асноўнай трасы. Ідзе жорсткі бой. … Сітуацыя вельмі цяжкая».

Каля 17-й гадзіны дня ўкраінскія войскі канчаткова захапілі Ямпаль, перарэзаўшы дарогу Ліман—Крамянная, пішуць у некаторых расійскіх чатах. Аднак расійскія ваенкары, якія звычайна прыхарошваюць рэчаіснасць, сцвярджаюць, што за Ямпаль яшчэ ідуць баі.

«Праціўнік наносіць асноўны ўдар пад Ямпалем і на Торскае … Атакуе буйнымі сіламі пры падтрымцы артылерыі, Хаймарсаў і бранятэхнікі. Сёння будзе вельмі складаная ноч і заўтра вельмі складаны дзень», — піша прапагандыст «Старше Эдды».

«Без перакідвання значных падмацаванняў і канцэнтрацыі ўвагі камандавання УС РФ на Ліманскім кірунку існуе сур'ёзная рызыка падзення Лімана і далейшага абвалу абарончых парадкаў УС РФ на заходніх межах «Луганскай Народнай Рэспублікі», — піша іншы блогер, «Рыбарь».

«УСУ падцягнулі дадатковыя сілы і прарвалі фронт у раёне Дробышава — Cтаўкі. Магчыма, варта паставіць пытанне так, каб памяняць нешта ў камандаванні 20-й арміі? Ну ці падцягнуць нейкія яшчэ рэзервы, — б'е трывогу блогерка Долгарава. — Лімана шкада, «Рускага легіёна» шкада, камандавання «дваццаткі» не вельмі», — шукае вінаватых блогерка-шавіністка.

Украінскае камандаванне паведамляе пра вызваленне населеных пунктаў толькі пасля таго, як над імі ўстаноўлены працяглы кантроль, пра сітуацыю пад Ліманам пакуль ніяк не паведамляе.

Паўночней украінцы стварылі шматлікія плацдармы на левым беразе ракі Аскол і наступаюць ад Лазавой, Купянска ды Двурэчнай у кірунку Баравой і Сватава.

Сватава — райцэнтр на поўначы Луганскай вобласці, да вайны ў ім жыло 16 тысяч чалавек. Расійскія войскі акупавалі горад 6 сакавіка, на 11-ы дзень вайны.

Вызваленне Сватава мела б як стратэгічныя, так і маральныя наступствы.

Гэта быў бы першы вызвалены райцэнтр Луганскай вобласці, якая на сёння амаль цалкам кантралюецца расійскімі войскамі.

У выніку імклівага наступу 5—10 верасня ўкраінская армія вызваліла Балаклею, Купянск, Ізюм і Ваўчанск, а расійскія злучэнні хаатычна адступілі на левыя берагі рэк Северскі Данец і Аскол. У выніку расіянам не ўдалося стварыць надзейнай лініі абароны па гэтых рэках, як яны спадзяваліся, але і ўкраінская армія не заняла з налёту Ліман і Сватава.

Баі рознай інтэнсіўнасці на подступах да гэтых гарадоў працягваюцца ўжо амаль два тыдні.

Адначасова расійскія блогеры і камандзір Аляксандр Хадакоўскі паведамілі, што расійскія войскі пакінулі раней захопленыя пазіцыі ў Мар'інцы і Пясках пад Данецкам.

У той жа час пад Херсонам і Запарожжам працягваюцца пазіцыйныя баі.

Выглядае, што рэзервы расійскага камандавання вычарпаліся, і спадзявацца Расіі застаецца толькі на новых мабілізаваных. Што да Лімана, то можна чакаць, што расійскія часці паспрабуюць прарваць акружэнне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ттт / адказаць
30.09.2022
Железный Дровосек , в кндр тоже нет протестов. Интересно почему? Может потомучто протестных калечат в мвд? Мало желающих змагаться с вооруженными людьми голыми руками. Может Потому что это неэффективно?
0
шмаль / адказаць
01.10.2022
Элитные, так надо сделать, чтобы они больше не воевали.
0
Р6619 / адказаць
02.10.2022
У палон не браць...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30