Знайсці
21.09.2022 / 19:257РусŁacБел

Алексіевіч: Мы ўсе павінны дапамагаць Украіне, мы павінны перамагчы Пуціна

Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч падчас уручэння ёй рэгалій ганаровага доктара ўніверсітэта Вітаўта Вялікага ў Каўнасе падкрэсліла, што пасля абвяшчэння Расіяй частковай мабілізацыі Украіна як ніколі мае патрэбу ў дапамозе Захаду, паведамляе Delfi.

Алексіевіч выказала перакананне, што вайна хутка не скончыцца праз прадузятасці супраць Захаду самога расійскага народа, які доўга кармілі прапагандай.

«Я думаю, што вайна будзе яшчэ даўжэйшай і наша дапамога, дапамога Захаду павінна быць яшчэ большай. Таму што Расія — велізарная краіна. Што значыць мабілізацыя? Гэта велізарная колькасць людзей.

І не відаць, каб у Расіі нешта адбылося, нейкі рэвалюцыйны пераварот, пакуль гэтага не відаць», — сказала Алексіевіч журналістам у Каўнасе.

На пытанне, ці спадзяецца яна, што сітуацыя ў Беларусі зменіцца, яна адказала, што ў аўтарытарных рэжымаў не атрымаецца «спыніць час».

«Але на сённяшні момант усё залежыць ад таго, што будзе ва Украіне. Мы ўсе павінны дапамагаць Украіне, мы павінны перамагчы Пуціна», — сказала яна.

Па словах пісьменніцы, яна не ведае, што трэба зрабіць, каб змянілася і расійскае грамадства, таму што большая яго частка цалкам давярае свайму кіраўніцтву з-за прапаганды, якая вядзецца ўжо шмат гадоў.

«Я шмат ездзіла па Расіі. І як быццам спіць народ, як быццам ён перакормлены гэтым тэлебачаннем. Тое, што людзі кажуць, у гэта нават не верыцца.

Я памятаю — бамбяць Харкаў, сціраюць з твару зямлі, а жанчына кажа: так, у мяне там жыве сястра, яе дом разбамбілі, але я ўсё роўна веру ў нашага прэзідэнта», — распавяла Алексіевіч пра свой досвед.

«Пуцін уклаў шмат грошай у прапаганду, і ён зрабіў гэта з народам. І хоць цяпер усё паварочвае назад, гэта вельмі доўга», — падсумавала нобелеўская лаўрэатка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1
2
кавуны квашаныя/адказаць/
21.09.2022
Які рэвалюцыйны пераварот ў Расеі яна чакае? У Беларусі таксмам была прапаганда, але беларусы ўсё адно выйшлі 2020 і дагэтуль падтрымка Лу не вышэй за 30% нягледзячы на прапаганду і страшэнныя рэпрэсіі. А ў Расеі вата на генетычным ўзроўні, тамака без шанцаў на выздараўленне. Гэта як чакаць ревыюцыйны пераварот ва Узбексітане, Таджыкістане, Турменістане... І там і там Азія. Адно што у Расеі Пётр прымусіў еўрапейскае плацце насіць, бароды галіць, ды на пранузскам балакаць. А па ментальнасці Азія як была, так і засталася.
2
Отож!/адказаць/
22.09.2022
Вроде мысль у Алексиевич хорошая, но спорная. Я об этом: " Мы все должны помогать Украине, мы должны победить Путина".

Почему спорная? Потому что до этого Украина плевала на всех нас и торговала в обход санкций. И я не буду Вангой, если скажу далее, что если по итогам войны в Украине останется на посту президента человек из квартала - на беларусов снова будут плевать и торговать со своим надежным друганом сашей.

То есть в этой мысли Алексиевич масса оговорок. Они нам соседи, но дружественными к нам их не назвать, и все дело в их зеленой владе. Даже на примере Острожского, которого они считают своим народным героем.
1
О как/адказаць/
22.09.2022
Отож!, Пы. Сы. Ваших героев приватизируют все соседи, по-периметру. Ваша власть, сама отказывается от них, как отказывается от всего белорусского, от белорусского языка, от белорусской культуры, от белорусских героев, продавая это всё за газ, нефть, кредиты для лукашенко и вы, 28 лет, ну хорошо, до 2020 года, с этим соглашались и ничего не делали, чтобы, хоть что-то изменить. Смотрите, почаще, в зеркало.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930