Знайсці
02.08.2022 / 09:25РусŁacБел

Расійскаму спартыўнаму блогеру пагражае крымінальная справа за ролік з украінскімі футбалістамі

Дэпутат Дзярждумы Раман Церушкоў апублікаваў адказ паліцыі Масквы на зварот наконт ролікаў спартыўнага блогера Яўгена Савіна «КраСавы», якога дэпутат называе ўкраінскім прапагандыстам.

Праваахоўнікі знайшлі ў выпусках прыкметы злачынства па артыкулах за «фэйкі» і «дыскрэдытацыю» ўзброеных сіл Расіі.

Матэрыялы перадалі ў Следчы камітэт, які будзе вызначаць, ці трэба распачынаць крымінальную справу.

У красавіку ў Савіна выйшаў ролік, дзе ён абмяркоўвае вайну з украінскімі футбалістамі і бежанцамі. Тады блогер заявіў, што паміж страхам і сумленнем ён выбірае сумленне.

З-за сваёй пазіцыі КраСава быў вымушаны з’ехаць з Расіі.

Пасля выбараў у Беларусі блогер рабіў відэа пра рэпрэсіі ў беларускім спорце, гібель Мікіты Крыўцова і пераслед Аляксандра Івуліна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031