Знайсці
04.07.2022 / 08:031РусŁacБел

«Коммерсант»: Беларусь пачала адгрузкі калію праз расійскія парты, але па дэмпінгавых цэнах

Выданне сцвярджае, што «Беларуськалій» заключыў дамову на перавалку 2 млн тон калію да канца 2023 года ў кантэйнерах з аператарам «Кістоўн Ладжысцікс» праз два тэрміналы ў Санкт-Пецярбургу і адзін ва Уладзівастоку.

Таксама крыніцы «Камерсанта» паведамляюць, што Беларусь у чэрвені адгрузіла 120 тысяч тон калію у Кітай праз расійскую чыгунку.

Па словах экспертаў газеты, пастаўкі беларускай кампаніі шкодзяць канкурэнтам (у тым ліку і расійскім), бо «Беларуськалій» дэмпінгуе, прадаючы сваю прадукцыю са зніжкамі 30-50%, каб павялічыць адгрузкі.

Праблемы ў беларускага вытворцы ўгнаенняў пачаліся пасля ўключэння ў санкцыйны спіс ЗША і ЕС. З 1 лютага Літва, праз якую шла перавалка большай частцы беларускага калію, спыніла транзіт праз сваю тэрыторыю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
0
Лука лотистик/адказаць/
04.07.2022
Гладко было на бумаге, да забыли про овраги.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930