Знайсці
28.06.2022 / 23:46

У Пцічы патанула шасцігадовае дзіця, а ў Нёмане — трынаццацігадовы падлетак

Двое дзяцей утапілася ў рэках Беларусі 28 чэрвеня. У Пухавіцкім раёне на рацэ Пціч патануў шасцігадовы хлопчык, а ў Мастоўскім раёне на Нёмане — трынаццацігадовы падлетак. Дзіця адпачывала на беразе вадаёма з бацькамі, але яны не паспелі зрэагаваць на тое, што адбылося, 

Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, увечары ў аўторак шасцігадовы малы адпачываў разам з бацькамі паблізу ракі Пціч. Яны купаліся, пры гэтым хлопчык быў у выратавальнай камізэльцы. Праз некаторы час дзіця зняло камізэльку, надзела маску для плавання і нырнула, пасля чаго знікла.

Бацькі кінуліся на пошукі, але выратаваць хлопчыка не змаглі. Яго цела дасталі з вады супрацоўнікі МНС. 

Іншы сённяшні выпадак адбыўся на Нёмане ў Мастоўскім раёне. Там на вачах у сяброў і рыбакоў патануў 13-гадовы хлопчык. Цяпер яго цела шукаюць работнікі Таварыства выратавання на водах і МНС, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Па папярэдніх звестках, падлетак знаходзіўся на беразе разам са сваімі сябрамі. У нейкі момант ён пайшоў плаваць, аднак неўзабаве пачаў тапіцца. Выратаваць яму жыццё паспрабавалі рыбакі, якія знаходзіліся побач у момант трагедыі, аднак не паспелі — падлетак схаваўся пад вадой.

Месца, дзе патануў хлопец, не было прызначана для купання. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
15
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31