Знайсці
20.06.2022 / 17:47РусŁacБел

Украінская дэпутатка: Зяленскі таемна наведаў Лісічанск

Дэпутатка ўкраінскай Вярхоўнай Рады ад партыі «Слуга народа» Мар'яна Бязуглая паведаміла, што нядаўна прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі таемна наведаў Лісічанск Луганскай вобласці. Ён быў зусім побач з тым месцам, дзе ідуць крывавыя баі.

Фота: Фэйсбук Мар'яны Бязуглай

Мар'яна Бязуглая, якая раней заяўляла, што працуе ў зоне баявых дзеянняў ужо некалькі месяцаў па ўласнай ініцыятыве, апублікавала фота ўкраінскага прэзідэнта, якое падпісала:

«Уладзімір Зяленскі ў Лісічанску. Нядаўна. Уласнае фота. Ён прыехаў тады пад абстрэламі, таемна, падтрымаць і пабачыць на уласныя вочы, разабрацца. Быў з намі».

Горад Лісічанск знаходзіцца зусім побач з Севераданецкам, вялікая частка якога кантралюецца расійскімі войскамі. Іх падзяляе толькі рака Северскі Данец. Ды і сам Лісічанск пастаянна знаходзіцца пад абстрэламі. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
26
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930