Знайсці
09.06.2022 / 22:27

Літоўская пошта выпусціла марку з «Байрактарам» і заклікала клеіць яе на лісты Макрону і Шольцу

Пошта Літвы пачала продаж маркі з выявай БПЛА Bayraktar, на які жыхары краіны нядаўна збіралі сродкі з мэтай дапамагчы ўкраінскай арміі. А клеіць яе рэкамендуе перадусім на канверты з лістамі сусветным лідарам, у тым ліку нямецкаму канцлеру Олафу Шольцу і французскаму прэзідэнту Эманюэлю Макрону, піша «Украінская праўда».

Літоўская пошта выпусціла гэтую марку, каб адзначыць дабрачынную акцыю па набыцці «Байрактара» для Узброеных сілаў Украіны, якую правялі па ініцыятыве літоўскага журналіста Андруса Тапінаса.

На працягу трох дзён жыхары Літвы сабралі больш за 6 мільёнаў еўра, каб купіць турэцкі беспілотнік і перадаць яго ў УСУ.

Тапінас таксама падтрымаў заклік Літоўскай пошты пісаць лісты з гэтай маркай у кіраўнічыя ўстановы ЕС, кіраўніцтва міжнародных арганізацый і лідараў еўрапейскіх краін з заклікам больш актыўна падтрымліваць Украіну і даваць ёй зброю. Напісаў ён лісты да Макрона ды Шольца і сам, падкрэсліўшы, што грамадскасць будзе вымушана сама аказваць ваенную дапамогу Украіне, калі гэтыя лідары не могуць на гэта наважыцца з-за жадання дамовіцца з Расіяй.

Палова сродкаў ад продажу маркі пералічваецца літоўскай поштай на гуманітарную дапамогу Украіне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
Сумна
1
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31