Знайсці
02.05.2022 / 09:08РусŁacБел

Масква падтрымлівае армянскую апазіцыю, якая спрабуе дабіцца адстаўкі прэм’ера Пашыняна

Як і падчас пратэстаў на датэрміновых выбарах 2021 года, Расія спрыяе вулічным пратэстам і прапагандуе іх.

Хоць Арменія моцна залежыць ад Расіі ў плане бяспекі, Ерэван устрымаўся ад галасавання ў Генасамблеі ААН па пытанні асуджэння ўварвання Расіі ва Украіну. Для параўнання: Казахстан таксама ўстрымаўся, Беларусь галасавала супраць.

На выбарах 2021 года «Грамадзянская дамова» Пашыняна набрала 54% галасоў, прарасійскі «Альянс «Арменія» Качарана — 21%. Пратэсты гэтымі днямі застаюцца немаштабнымі, на іх выходзіць усяго некалькі тысяч чалавек.

Апора Арменіі на Расію захісталася, пасля таго як расійская вайсковая падтрымка выявілася слабейшай за турэцкую, у выніку чаго Азербайджан перамог армянскія сілы ў вайне 2020 года ў Нагорным Карабаху.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
16
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930