Знайсці
19.01.2022 / 17:25РусŁacБел

Хуткаснага трамвая ў Мінску не будзе

У 2019 годзе сталічныя ўлады ўпэўнена казалі пра запуск хуткаснага трамвая ў Мінску на працягу шасці-сямі гадоў. Быў нават пазначаны маршрут, па якім ён пойдзе — з Сухарава ў цэнтр (да вуліцы Клары Цэткін). Але сёння старшыня гарвыканкама заявіў, што гэты праект ужо не актуальны.

«Праект не знайшоў падтрымкі ў сталічнай улады, — цытуе старшыню Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава інфармагенцтва «Мінск-Навіны». — Транспартнае пытанне закрыюць новымі станцыямі метро, электробусамі, тралейбусамі з аўтаномным ходам. Электратранспарт сёння ў сусветным трэндзе, і Мінск актыўна развівае гэты напрамак. Але трамвай не самае зручнае і эфектыўнае рашэнне, зыходзячы з выдаткаў. Перспектыўней развіваць электробусы. Іх у нас вырабляюць адразу два прадпрыемствы: МАЗ і «Белкамунмаш». Да канца года мы разлічваем атрымаць пад іх батарэі большай магутнасці беларускай вытворчасці».

Раней пад ідэю хуткаснага трамвая нават збіраліся перарабляць вуліцы Харкаўская, Панамарэнкі, Шаранговіча. Называліся і лічбы: на будаўніцтва кіламетра хуткасных трамвайных шляхоў нібыта патрабавалася 20 млн долараў у параўнанні з 80 млн за кіламетр метро. Але цяпер перамаглі нейкія іншыя разлікі. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930