Знайсці
19.01.2022 / 09:39РусŁacБел

Галоўны інфекцыяніст Масквы дала парады пры заражэнні «амікронам»

Галоўны пазаштатны спецыяліст па інфекцыйных хваробах Дэпартамента аховы здароўя Масквы Святлана Смятаніна парэкамендавала пры першых прыкметах амікрон-варыянту каранавіруса піць шмат вады і прымаць гарачкапаніжальныя прэпараты.

У той жа час Смятаніна папрасіла ўстрымацца ад бескантрольнага прыёму антыбіётыкаў, піша РБК.

Паводле яе слоў, сімптомы «амікрона» падобныя да праяў ВРВІ.

«Пачатак захворвання, як правіла, суправаджаецца інтаксікацыяй і высокай тэмпературай, галаўным і мышачным болем. У гэтым выпадку неабходна выпіваць не менш за 2 літры вадкасці ў суткі, вымяраць тэмпературу цела тры разы на дзень і прымаць гарачкапаніжальныя прэпараты (ібупрафен, парацэтамол)», — распавяла інфекцыяніст.

Калі тэмпература, вышэйшая за 38 градусаў, трымаецца больш за тры дні, трэба выклікаць доктара.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930