Знайсці
18.01.2022 / 22:42РусŁacБел

Хамякі разносяць кавід?

У Ганконгу хамякоў падазраюць у тым, што яны разносяць каранавірус. 2 тысячы жывёлін усыпяць.

Фота ілюстратыўнае, Hintau_Aliaksey / depositphotos.com

Хамякі трапілі пад падазрэнне пасля таго, як 23-гадовая супрацоўніца заамагазіна стала першым за тры месяцы чалавекам, які заразіўся дэльта-штамам каранавіруса. Пра гэта паведамляе выданне South China Morning Post.

Улады Ганконга мяркуюць, што гэта першы выпадак перадачы COVID-19 ад жывёлы да чалавека. Зараз у горадзе плануюць усыпіць каля дзвюх тысяч грызуноў з-за пагрозы далейшага распаўсюджвання віруса.

Мясцовых жыхароў папрасілі здаць усіх хамякоў, набытых пасля 22 снежня мінулага года. Менавіта ў гэты дзень у заамагазіны Ганконга паступіла новая партыя грызуноў, якія маглі быць заражаныя каранавірусам.

«Мы ацанілі рызыкі як адносна высокія, і таму прынялі рашэнне, заснаванае на патрэбах грамадскай аховы здароўя. Мы заклікаем усіх уладальнікаў хатніх жывёл выконваць строгую гігіену пры кантактах са сваімі гадаванцамі»,

— пракаментаваў сітуацыю міністр сельскай гаспадаркі Ганконга Люнг Сіў-Фай.

На гэтым фоне ў горад часова забаранілі ўвозіць дробных жывёл.

Падобная сітуацыя ў свеце ўжо была. У лістападзе 2020 года ўлады Даніі прынялі рашэнне забіць больш за 10 мільёнаў норак з-за пагрозы распаўсюджвання каронавіруса пасля таго, як у некаторых жывёл выявілі COVID-19. Мёртвых грызуноў хавалі ў 15 агульных магілах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930