13.01.2022 / 10:39
 
На пажары ў Залессі на Смаргоншчыне загінула 101-гадовая жанчына
Пажар у Залессі здарыўся сёння ноччу. Ратавальнікам паведамілі пра яго пасля гадзіны ночы. Гарэў дом на вуліцы Савецкай.
Фота МНС
Клубы дыму заўважыла работніца чыгуначнай станцыі. Яна і выклікала ратавальнікаў. Да прыезду спецыялістаў вяскоўцы выбілі дзверы і вынеслі на паветра гаспадыню, якая ляжала на падлозе ў калідоры. Дактары канстатавалі смерць пенсіянеркі, паведамляе «Рэгіянальная газета».
Жанчыне быў 101 год.
Яна жыла адна, але штодзень да яе заходзіў пляменнік, які дапамагаў па гаспадарцы.
Меркаваная прычына — вуголле, якое выпала з печкі.






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У доме для партыйнай эліты ў цэнтры Мінска прадаюць кватэру Прытыцкага. Як там усярэдзіне і што па кошце?
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
«Сапраўдныя дакументы, але іншага чалавека». 14 чалавек трапілі ў турмы з-за агента. Вось як ён пранік у «Рабочы рух»
 
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера