Знайсці
11.01.2022 / 11:05РусŁacБел

Чалавек з сэрцам свінні. Пацыенту ў ЗША ўпершыню ў свеце перасадзілі сэрца жывёлы

Амерыканскія хірургі правялі першую ў свеце эксперыментальную аперацыю, падчас якой перасадзілі пацыенту генетычна мадыфікаванае сэрца свінні. Дактары кажуць, што гэта адзіны шанец Дэвіда Бенета на выжыванне — без перасадкі яго чакала б немінучая смерць.

Па словах хірургаў, аперацыю, якая доўжылася сем гадзін, зрабілі Бенету тры дні таму, і цяпер яго стан застаецца добрым, піша Бі-бі-сі.

«Для мяне выбар быў паміж смерцю і гэтай перасадкай, — сказаў 57-гадовы Бенет напярэдадні аперацыі. — Я разумею, што далейшы мой лёс зусім невядомы, але для мяне гэта апошні шанец».

Спецыялісты з Медыцынскага цэнтра ўніверсітэта Мэрыленда атрымалі ад уладаў спецыяльны дазвол на аперацыю. Яны патлумачылі, што без яе пацыент памрэ.

Ці ўвянчаецца перасадка поспехам, да гэтага часу канчаткова незразумела.

Для хірургаў аперацыя стала вынікам шматгадовых даследаванняў. Яны спадзяюцца, што іх поспех дапаможа выратаванню жыццяў многіх людзей па ўсім свеце. У сваёй заяве Універсітэт Мэрыленда цытуе хірурга Бартлі Грыфіта, па словах якога аперацыя закліканая «наблізіць рашэнне крызісу з недахопам донарскіх органаў».

Па даных сайта OrganDonor.gov толькі ў ЗША перасадкі донарскіх органаў чакаюць каля 100 тысяч людзей, і 17 пацыентаў у дзень паміраюць з-за іх недахопу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930