Знайсці
10.01.2022 / 21:04РусŁacБел

У Жэневе прайшлі перамовы паміж Расіяй і ЗША па пытаннях бяспекі

Яны пакуль што вядуцца не на самым высокім узроўні і падчас гэтай сустрэчы бакі ні пра што канкрэтнае не дамовіліся. Але збіраюцца гаварыць далей. Meduza.io зрабіла кароткую падборку таго, што гаварылі кіраўнікі дэлегацый пасля іх заканчэння. 

Прадстаўніца ЗША Уэндзі Шэрман і прадстаўнік Расіі Сяргей Рабкоў пазіруюць перад пачаткам перамоў. Фота: Getty Images

Намеснік кіраўніка МЗС Расіі Сяргей Рабкоў:

«Перамовы былі складанымі, глыбокімі і канкрэтнымі. НАТО павінна адмовіцца ад асваення тэрыторый краін, якія ўвайшлі ў альянс пасля 1997 года. Ніякіх намераў напасці на Украіну ў Расіі няма і быць не можа. Нам патрэбныя жалезабетонныя гарантыі, што Украіна і Грузія ніколі не ўвойдуць у НАТО. Мы заклікаем ЗША да максімальнай адказнасці. Запалохваць Расію не трэба, выніку гэта не дасць. Сітуацыя вакол перамоваў не безнадзейная. Мы правядзем перамовы з НАТО і АБСЕ ў Бруселі, пасля іх могуць быць прынятыя канкрэтныя рашэнні».

Намеснік кіраўніка Дзярждэпартамента Уэндзі Шэрман:

«Прагрэс у перамовах з Расіяй магчымы. Ядзерную вайну нельга выйграць, мы згодныя, што яна не павінна быць развязаная. ЗША не дазволяць нікому вырашаць, ці павінна якая-небудзь краіна увайсці ў НАТО ці не. Пытанне прыняцця Украіны ў альянс без удзелу Кіева абмяркоўвацца не будзе. Калі Расія ўварвецца ва Украіну, яе чакаюць санкцыі супраць ключавых фінансавых інстытутаў. ЗША і Расія пакуль не гатовыя да абмеркавання канкрэтных дамоўленасцяў, пакуль мы проста спрабуем адзін аднаго зразумець».

Перамовы працягваліся 8 гадзін.

Байдэн: Злучаныя Штаты будуць рашуча рэагаваць, калі Расія працягне ўварванне ва Украіну

Байдэн і Пуцін правялі 50-хвілінную размову

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930