Знайсці
10.01.2022 / 17:08

«Дзіма рыдаў, не мог спыніцца». Што кажа маці хлопца з разумовай адсталасцю, якому адмовілі ў памілаванні

Дзмітрый Гопта, 22-гадовы гамяльчук, быў асуджаны на 2 гады калоніі за падзеі жніўня 2020 года ў Жлобіне. Хлопец мае псіхічнае захворванне, звязанае са значным парушэннем паводзін, што патрабуе догляду і лячэння, з-за гэтага мае разумовую адсталасць. Юрый Васкрасенскі яшчэ ўвосень 2021 года казаў, што справу Гопты разгледзяць хутка, прагназаваў, што Новы год Дзіма сустрэне дома. Але прагнозы Васкрасенскага не спраўдзіліся.

«Я даведалася пра гэта ў суботу, 8 студзеня. Сын пазваніў з калоніі і кажа, што яму прыйшла адмова. Ліст з адмовай Дзіма атрымаў яшчэ 5 студзеня. Сёння перазваніла ў калонію, там пацвердзілі. Падрабязнасцей, чаму адмовілі, што там ды як — я нічога не ведаю», — кажа Вольга Гопта, маці Дзімы. 

Яна кажа, сын успрыняў навіны вельмі цяжка.

«Дзіма рыдаў падчас званка, не мог спыніцца. Ён жыў толькі гэтым, чакаў гэтага памілавання, чакаў, што будзе дома», — скрозь слёзы расказвае Вольга. 

Жанчына звязвалася з Васкрасенскім, але адказу, чаму адмовілі ў памілаванні, так і не атрымала.

«Як я зразумела, яны там і самі не ведаюць, чаму быў такі адказ. 

Дзіме застаўся год. Бліжэйшае спатканнне, меркавана, недзе ў сакавіку. Будзем спрабаваць яго выцягнуць, спадзяюся, ён гэта ўсё неяк перажыве. Будзем пісаць зноў лісты, зноў на імя Лукашэнкі. Але чаго чакаць — я не ведаю, нічога не магу сказаць», — кажа Вольга Гопта.

«Дзіма заплакаў: «Мама, не хачу!» За беспарадкі ў калонію адправілі хлопца з разумовай адсталасцю

«Мама, мне вельмі сорамна, што я тут». Маці Дзмітрыя Гопты са Жлобіна сустрэлася з сынам у калоніі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31