Знайсці
03.12.2021 / 18:19РусŁacБел

Магілёвец выбіў незнаёмцу зубы, бо той дрэнна праспяваў у караоке-бары

33-гадовы магілёвец стаў ахвярай хуліганскай выхадкі незнаёмца. Мужчына адпачываў у адным з караоке-бараў горада, дзе незнаёмы збіў яго, паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.

38-гадовы дырэктар адной з арганізацый горада, раней не судзімы мужчына, быў п'яны. Яму не спадабалася, як іншы наведвальнік выконваў адну з яго любімых музычных кампазіцый у караоке. Калі апошні выйшаў на сцэну і заспяваў, мужчына падышоў да яго, каб выказаць сваю незадаволенасць. Паміж наведвальнікамі завязалася лаянка, а пасля адзін з іх ударыў па твары іншага, выбіўшы апаненту зубы.

Завялі крымінальную справу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930