Знайсці
30.11.2021 / 19:36РусŁacБел

Польшча не выдасць уладам Беларусі Макарыя Малахоўскага

Польшча не выдасць уладам Беларусі палітуцекача Макарыя Малахоўскага. Такое рашэнне прыняў суд у Варшаве.

Нагадаем, Макарыю Малахоўскаму 26 гадоў, ён родам з Гарадзішча Мінскага раёна. Сын святара Андрэя Малахоўскага, клірыка Свята-Елісавецінскага манастыра ў Мінску. У Беларусі на яго завялі крымінальную справу за нібыта наезд на супрацоўніка ДПС, які адбыўся 13 жніўня 2020 года на праспекце Незалежнасці. Ён абвінавачваецца па 364 арт. КК РБ (Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). 

Затрымалі Малахоўскага 12 верасня ў прыгарадзе Варшавы. Але амаль адразу ж яго адпусцілі.

«Прыйшла паліцыя з нагоды нібыта гучнай музыкі, далей праверка дакументаў, праверылі на сваіх прыладах, а потым у кайданкі і ў пастарунак», — патлумачылі нам знаёмыя, потым стала вядома, што да яго прыйшлі, бо ён быў у базе Інтэрпала. 

Інтэрпал выключыў з базы даных беларуса Макарыя Малахоўскага, якога затрымлівалі ў Польшчы

Па запыце беларускай пракуратуры ў Польшчы затрымалі беларуса. Яго вінавацяць у нібыта наездзе на супрацоўніка ДАІ

Макар Малахоўскі выйшаў з польскай пракуратуры

Як Інтэрпал — арганізацыя, што спрыяе правасуддзю — стала дапамагаць таталітарным рэжымам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031