Знайсці
29.11.2021 / 12:40

«Калі без розніцы, каму аднесці грошы за манікюр, можна падтрымаць беларуса». З’явілася карта беларускага бізнэсу за мяжой

За апошні год даволі шмат беларусаў пераехала ў суседнія краіны. Многія з іх адкрылі або працягнулі там свой бізнэс. Каб суайчыннікі маглі падтрымаць землякоў, валанцёры распрацавалі сайт BY_MAPKA — гэта карта беларускага бізнесу за мяжой.

Павялічыць

Аўтарам ідэі BY_MAPKA стала Аліна Коўшык, а ўжо саму карту стварыў валанцёр Аляксей, які з’ехаў з Беларусі ў жніўні бягучага года. Галоўная ідэя праекта — падтрымаць беларусаў, што робяць сваю справу за мяжой.

«Беларусы як дыяспара, як людзі, якія гатовыя падтрымліваць адзін аднаго, сфармаваліся толькі з мінулага года. Жаданне падтрымліваць адзін аднаго ёсць, а магчымасці даведацца як гэта рабіць, не было, таму зрабілі такі праект, — кажа хлопец. — Калі ты з’язджаеш за мяжу, з аднаго боку, табе вельмі хочацца падтрымаць сваіх землякоў, а з другога боку, атрымаць гарантавана якасны сэрвіс. Беларускія майстры ў розных краінах на вагу золата.

Напрыклад, у Грузіі беларускі майстар па манікюры або электрык працуе значна лепш, чым мясцовыя. А бывае і так, што розніцы асаблівай няма, каму аднесці капейчыну за той жа манікюр, таму можна падтрымаць беларуса».

Павялічыць

Сістэма працуе проста. Калі нейкі беларус, што аказвае паслугі за мяжой, хоча дадацца на карту, ён можа проста запоўніць форму. Тады яго кантакты з’явяцца на сайце. Зусім не абавязкова быць палітуцекачом, дастаткова таго, што ты беларус.

Цяпер на карце больш за сто адрасоў бізнэсу ў розных краінах свету. У Польшчы — 63, у Грузіі — 15, ва Украіне —13. У астатніх краінах — 8. Гэта Аўстралія, Ірландыя, Італія, Літва, Славенія, ЗША і Чэхія.

«Сферы, якія пераважаюць у Польшчы, — гэта паслугі цырульнікаў, візажыстаў, прыгатаванне ежы і гэтак далей, — гаворыць малады чалавек. — У Грузіі раўнамернае размеркаванне паміж харчаваннем, паслугамі псіхолагаў, продажам адзення. Ва Украіне, напрыклад, шмат дактароў», — расказвае ён.

Праўда, Аляксей адзначае, што стваральнікі праекта нечакана сустыкнуліся з цяжкасцямі — страхам саміх беларусаў.

Павялічыць

«Шмат хто баіцца проста дадавацца на карту. Людзі лічаць, што калі яны дададуцца і скажуць, што яны могуць аказаць якія-небудзь паслугі, то гэта ўжо злачынства, — гаворыць хлопец. — Нягледзячы нават на тое, што яны знаходзяцца ў іншай краіне, дзе законы па прадпрымальніцтве зусім лаяльныя. У Грузіі, напрыклад, вельмі простае падатковае заканадаўства для індывідуальных прадпрымальнікаў.

У Беларусі, калі ты робіш якую-небудзь памылку ў бізнэсе, цябе чакае вялікі штраф або адміністрацыйная, крымінальная адказнасць. Заканадаўства ў Грузіі, як і многіх іншых краінах, дазваляе выпраўляць памылкі і яны не імкнуцца за гэта пакараць».

Чытайце таксама:

Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку

«Расцэньваю як шанец паглядзець Еўропу». Намеснік дырэктара з Бярозы пра вымушаны ад'езд у Польшчу і працу дальнабойшчыкам

«Знаёмы пусціў пажыць у дом бацькі ў абмен на дапамогу ў даследаванні». Як беларускі навуковец аказаўся ў літоўскай вёсцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31