Знайсці
22.11.2021 / 16:01РусŁacБел

«Выкрыкваў лозунгі, пляскаў у далоні»: удзельніку жнівеньскіх пратэстаў далі тры гады «хіміі»

У судзе Заводскага раёна вынесены прысуд 33-гадоваму Максіму Пражэніку. Суддзя Алег Каляда прызнаў яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзіў да трох гадоў «хіміі».

Іск «Мінсктранса» на суму 3621,94 рубля будзе вылучаны ў асобную грамадзянскую вытворчасць. 

Максіма абвінавачвалі ў тым, што ў ноч пасля выбараў ён «прымаў актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, не падпарадкаваўся патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, выкрыкваў лозунгі, пляскаў у далоні, рухаўся па праезнай частцы ў счэпцы», паведамляюць праваабаронцы.

Мужчына прызнаў віну і распавёў, што 9 жніўня выйшаў у цэнтр, каб «паказаць, што мы прагаласавалі». Ён пагадзіўся не з усім абвінавачаннем: сказаў, што не разумее, адкуль узялася такая сума іска, калі ён быў не адзін.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930