Знайсці
19.11.2021 / 18:56РусŁacБел

Лукашэнка прызнаў, што сілавікі маглі дапамагаць мігрантам перасякаць мяжу 

Беларускі палітык Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што беларускія сілавікі маглі дапамагаць уцекачам прарываць польскую мяжу. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю BBC.

«Я думаю, што гэта абсалютна магчыма. Мы — славяне. Мы адчуваем сэрцам. Нашы вайскоўцы разумеюць, што мігранты накіроўваюцца ў Германію. Магчыма, хтосьці з іх (памежнікаў — рэд.) дапамагаў ім (мігрантам — рэд.). Я не буду гэта нават высвятляць», — сказаў палітычны дзеяч.

У той жа час Лукашэнка падкрэсліў, што не запрашаў мігрантаў у Беларусь і не збіраўся сілай утрымліваць іх у межах Беларусі.

«Я казаў ім, што я не збіраюся затрымліваць гэтых мігрантаў на мяжы, не буду трымаць іх, і нават калі яны будуць і далей ісці, я ўсё роўна не буду іх спыняць, таму што яны хочуць у вашу краіну, не маю. Я гэта меў на ўвазе. Але я іх сюды не запрашаў. І шчыра кажучы, я б не хацеў, каб яны ішлі праз Беларусь», — сказаў Лукашэнка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031