Знайсці
18.11.2021 / 17:09РусŁacБел

Пуцін: Пакуль НАТА не пашырылася на ўсход, мы былі амаль саюзнікамі

Да набліжэння ваеннай інфраструктуры блока НАТА да межаў Расіі адносіны Масквы з краінамі Захаду, уключаючы ЗША, былі «унікальнымі» і амаль саюзніцкімі. Аб гэтым заявіў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.

«Нягледзячы на тое, што адносіны паміж Расіяй і нашымі заходнімі партнёрамі, уключаючы ЗША, былі унікальнымі, узровень узаемаадносін быў ледзь не саюзніцкім, нашы заклапочанасці і засцярогі з нагоды пашырэння НАТА на ўсход былі абсалютна праігнараваныя», — сказаў Пуцін.

Ён дадаў, што некалькі хваль пашырэння НАТА наблізілі ваенную інфраструктуру блока ўшчыльную да межаў Расіі.

«А ў Румыніі і Польшчы ўжо разгорнутыя сістэмы супрацьракетнай абароны, якія лёгка могуць быць выкарыстаныя <…> пад ударныя комплексы», — падкрэсліў прэзідэнт Расіі.

«Тым не менш нашы папярэджанні апошняга часу даюць аб сабе знаць, яны маюць пэўны эфект», — працягнуў Пуцін.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930