Знайсці
10.11.2021 / 18:27РусŁacБел

«З тыдзень быў на ШВЛ, пайшоў на папраўку, а потым — тромб». 25-гадовы хлопец памёр ад наступстваў каранавіруса

Як стала вядома «Нашай Ніве», на пачатку месяца адбыўся экстраардынарны выпадак — ад наступстваў і ўскладненняў каранавіруса памёр 25-гадовы хлопец Віталь Маркаў. 

«Захварэў на каранавірус, трапіў на ШВЛ, з тыдзень быў там, а потым стан палепшыўся. Пачаў есці, нейкую актыўнасць праяўляць, і вось праз суткі зноў стан моцна пагоршыўся. Зноў рэанімацыя — не ўратавалі.

Тое, што мы чулі на пахаванні са словаў, што на фоне згушчэння крыві ўтварыўся і адарваўся тромб, будзьце асцярожныя», — расказалі абставіны трагедыі знаёмыя з сям’ёй.

Віталь Маркаў родам з Гомельскай вобласці, працаваў на «Лукойле». Яго бацькі звязаныя з нафтавай сферай. Хлопец скончыў мехмат БДУ, потым пачаў атрымліваць юрыдычную адукацыю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930