Знайсці
25.10.2021 / 16:50РусŁacБел

«Не так фармулявала пытанні да сведкі на судзе». Чаму адвакатку Бабарыкі адхілілі ад працы?

У кастрычніку дваіх адвакатаў Віктара Бабарыкі — Наталлю Мацкевіч і Яўгена Пыльчанку — адхілілі ад працы. Мінюст пачаў супраць іх дысцыплінарную вытворчасць. 

«Адначасова з гэтым яшчэ да разбіральніцтва абое адвакаты раптоўна былі адхілены ад сваёй працы. Падставы, якія выкарыстаны для пачатку дысцыплінарных вытворчасцяў, абсалютна абсурдныя і смешныя.

Напрыклад, Мацкевіч ставяць у віну, што яна неяк не так фармулявала пытанні да сведкі на судовым пасяджэнні», — расказаў на брыфінгу экс-адвакат Дзмітрый Лаеўскі.

На гэтым тыдні Мінская калегія адвакатаў разгледзіць пытанне адносна ліцэнзіі Наталлі Мацкевіч і Яўгена Пыльчанкі.

Агулам ужо чатырох адвакатаў Бабарыкі адхілілі ад працы. Аляксандр Пыльчанка ў кастрычніку 2020-га быў пазбаўлены ліцэнзіі, Дзмітрыя Лаеўскага выключылі з калегіі адвакатаў у ліпені. На цяперашні момант у Бабарыкі не засталося абаронцаў.

«Звязаць гэта з чымсьці, акрамя як з асобай самога падабароннага, вельмі цяжка», — каментуе Дзмітрый Лаеўскі.

Адвакаты, якія працягваюць сваю дзейнасць у Беларусі, у крохкім становішчы.

«Умовы лета 2020 года і цяперашнія для выказвання свайго меркавання ў адвакатуры істотна адрозніваюцца. Тады таксама былі высокія рызыкі выказвання свайго меркавання, але было адчуванне магчымасці пачатку трансфармацыі ў грамадстве. Сёння як мінімум няма такога адчування, калі казаць пра найбліжэйшую перспектыву. Мінюст валодае бязмежнымі паўнамоцтвамі, — кажа Дзмітрый Лаеўскі і называе прычыны, чаму яго калегі вырашаюць маўчаць:

— Або яны хочуць паспрабаваць максімальна быць карыснымі сваім кліентам і не рызыкаваць, або хтосьці проста кіруецца тым, што хоча працаваць, атрымліваць годны заробак за пэўны аб’ем працы. Хоць гэта не значыць, што яны не падтрымліваюць у душы каштоўнасць свабоды прафесіі і нейкую карпаратыўнасць».

Чытайце таксама:

Як справы ў Віктара Бабарыкі? Ягоны штаб расказаў апошнія навіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930