Стаўленне да канстытуцыйнага ладу і антыдзяржаўныя праяўленні. Стала вядома, што будуць пісаць у працоўных характарыстыках
Што будуць пісаць у характарыстыцы кіраўнікоў і супрацоўнікаў дзяржаўных арганізацый? Пастановай урада ад 14 кастрычніка 2021 года №585 вызначана форма гэтай характарыстыкі (дадатак да нядаўна прынятага дэкрэта №6).
Вось асноўныя моманты, якія будуць адлюстроўвацца ў дакуменце:
- прафесійныя і дзелавыя якасці работніка (кампетэнтнасць, працаздольнасць, выканаўчасць, ініцыятыўнасць, імкненне павышаць свой прафесійны ўзровень);
- маральныя якасці (адказнасць, прыстойнасць, актыўнасць);
- удзел работніка ў сацыяльна-грамадскім жыцці калектыву, яго ўзаемадзеянне з наймальнікам, прафсаюзам па рашэнні актуальных пытанняў дзейнасці арганізацыі;
- дысцыплінарныя спагнанні на працягу апошняга года да даты выдачы характарыстыкі (да даты звальнення);
- прыцягненне работніка да матэрыяльнай адказнасці;
- стаўленне да дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў, канстытуцыйнага ладу;
- дзеянні супраць парадку кіравання і грамадскай бяспекі, наяўнасць антыдзяржаўных праяўленняў работніка на працоўным месцы.
Такую характарыстыку будуць патрабаваць пры прыёме на працу ў дзяржаўныя органы і арганізацыі, а таксама арганізацыі, больш за 50% долі якіх знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці.
Чытайце па тэме:
«У характарыстыцы будзе бачна, ці ты змагар, ці ябацька». Як выглядаюць новыя правілы прыёму на працу на дзяржпрадпрыемствы
0
0
0
0
0
0
Лукашэнка плануе быць 9 мая на парадзе ў Маскве
 3
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Частцы Беларусі пагражае замаразак да мінус 10
 1
«Шміт у адпачынку да 10 мая». Ваяводскі суд Варшавы пракаментаваў уцёкі суддзі ў Беларусь
 1
Лукашэнка плануе быць 9 мая на парадзе ў Маскве
 3
З-за складанай сітуацыі на ўсходзе галоўнакамандуючы УСУ двое сутак правёў на перадавой
 5
«Здраднік і падлюга». Дарадца прэзідэнта Польшчы — пра суддзю Шміта, які збег у Беларусь
 9
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера