Знайсці
21.10.2021 / 13:00РусŁacБел

Стаўленне да канстытуцыйнага ладу і антыдзяржаўныя праяўленні. Стала вядома, што будуць пісаць у працоўных характарыстыках

Што будуць пісаць у характарыстыцы кіраўнікоў і супрацоўнікаў дзяржаўных арганізацый? Пастановай урада ад 14 кастрычніка 2021 года №585 вызначана форма гэтай характарыстыкі (дадатак да нядаўна прынятага дэкрэта №6).

Вось асноўныя моманты, якія будуць адлюстроўвацца ў дакуменце:

  • прафесійныя і дзелавыя якасці работніка (кампетэнтнасць, працаздольнасць, выканаўчасць, ініцыятыўнасць, імкненне павышаць свой прафесійны ўзровень);
  • маральныя якасці (адказнасць, прыстойнасць, актыўнасць);
  • удзел работніка ў сацыяльна-грамадскім жыцці калектыву, яго ўзаемадзеянне з наймальнікам, прафсаюзам па рашэнні актуальных пытанняў дзейнасці арганізацыі;
  • дысцыплінарныя спагнанні на працягу апошняга года да даты выдачы характарыстыкі (да даты звальнення);
  • прыцягненне работніка да матэрыяльнай адказнасці;
  • стаўленне да дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў, канстытуцыйнага ладу;
  • дзеянні супраць парадку кіравання і грамадскай бяспекі, наяўнасць антыдзяржаўных праяўленняў работніка на працоўным месцы.

Такую характарыстыку будуць патрабаваць пры прыёме на працу ў дзяржаўныя органы і арганізацыі, а таксама арганізацыі, больш за 50% долі якіх знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці.

Чытайце па тэме:

«У характарыстыцы будзе бачна, ці ты змагар, ці ябацька». Як выглядаюць новыя правілы прыёму на працу на дзяржпрадпрыемствы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера