Знайсці
15.10.2021 / 11:27РусŁacБел

Марыя Калеснікава перадала віншаванні «Новай газеце»

14 кастрычніка Аляксандр Калеснікаў у СІЗА сустрэўся са сваёй дачкой. Пагаварылі праз шкло па тэлефоне гадзіну. Маша выглядае бадзёрай, шмат чытае і сочыць за навінамі, паведамляе штаб Віктара Бабарыкі.

— Маша хацела б падпісацца на «Новую газету». Яна ў курсе, што галоўнаму рэдактару ўручана Нобелеўская прэмія. Машу гэта захапіла, і яна прасіла перадаць свае велізарныя віншаванні Дзмітрыю Муратаву, — распавёў Аляксандр Паўлавіч.

Марыя таксама ўспомніла пра прэмію ў галіне правоў чалавека імя Вацлава Гаўла, якую ёй прысудзілі. Яна вельмі ганарыцца гэтай узнагародай і лічыць, што гэтая прэмія — для ўсіх палітвязняў.

Паплечніца спачатку Віктара Бабарыкі, а затым Святланы Ціханоўскай Марыя Калеснікава была затрыманая 7 верасня 2020 года. Амаль роўна праз год, 6 верасня 2021 года, яна была асуджана да 11 гадоў калоніі за «заклікі пашкодзіць бяспецы Рэспублікі Беларусь», «змову з мэтай захопу ўлады» і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання». Разам з ёй да 10 гадоў калоніі быў асуджаны юрыст Максім Знак.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930