Знайсці
11.10.2021 / 14:33РусŁacБел

У Шчучыне ратавальнікі прыйшлі на дапамогу кошцы, што забралася на высокае дрэва ФОТА

У раённы аддзел МНС звярнулася жанчына са шматпавярховіка на вуліцы Астроўскага: яе кошка забралася на бярозу на вышыню сем метраў.

Выратаванне жывёл не ўваходзіць у функцыі службы 101, але падобныя сігналы не застаюцца па-за ўвагай, паведамляе 112.by.

Гэтым разам ратавальнікі выехалі на месца здарэння.

Жанчына патлумачыла, што кошка Мая ўжо другія суткі знаходзіцца на дрэве, а дапамагчы ёй спусціцца не атрымліваецца. Работнік МНС падняўся па лесвіцы, акуратна зняў жывёлу і перадаў гаспадыні. Сітуацыя вырашылася паспяхова.

Фота 112.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930