Знайсці
07.10.2021 / 15:47РусŁacБел

Расія ўводзіць іспыты для мігрантаў-будаўнікоў з Беларусі і краін Цэнтральнай Азіі

Да канца года ў Расіі плануецца ўвесці праверку кваліфікацыі мігрантаў з Беларусі і некаторых іншых дзяржаў для працы на будоўлях.

Як расказаў ТАСС прэзідэнт расійскага Нацыянальнага аб’яднання будаўнікоў Антон Глушкоў, ужо ад лістапада ўсе замежныя рабочыя, акрамя вакцынацыі і праверкі МУС, павінны будуць здаваць іспыт. Пробнае тэставанне запланавалі на наступны тыдзень.

«Як толькі завершым арганізацыю кваліфікацыйнай праверкі ва Узбекістане і пакажам яе вынікі, з гатовым прадуктам будзем выходзіць і сустракацца з калегамі з Таджыкістана і Беларусі. Думаю, да канца года запусцім іспыты і там, і там. У прыватнасці, з Беларуссю ўжо вядзём перамовы, неўзабаве правядзём сустрэчы», — сказаў Антон Глушкоў.

Ён удакладніў, што гаворка пра дыстанцыйны тэарэтычны іспыт, арганізацыяй якога займаецца Нацыянальнае аб’яднанне будаўнікоў. Тэставанне на 80% складаецца з прафесійных пытанняў у залежнасці ад абранай спецыяльнасці і на 20% — з нюансаў у нарматывах аховы працы.

Па словах Антона Глушкова, 80% мігрантаў-будаўнікоў у Расіі прыпадае на грамадзян Узбекістана, Таджыкістана і Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930